04.08.2023г. Гульнявая праграма “Азбука дарогі“

Бяспека дзяцей на дарозе - праблема першачарговая. Сёння кожнае дзіця штодня сутыкаецца з дарогай, аўтатранспартам і не заўсёды ўсведамляе небяспеку сваіх паводзін для сябе, навакольных і вадзіцеляў. Вельмі важна навучыць юнага пешахода правілам бяспечных паводзін на дарозе, выпрацаваць устойлівае і свядомае стаўленне да выканання дастаткова простых, але жыццёва неабходных правіл бяспекі. Атрымаць гэтыя веды можна было, стаўшы ўдзельнікам гульнявой праграмы “Азбука дарогі“, якая прайшла 4 жніўня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. У заключэнне мерапрыемства, юныя чытачы для лепшага засваення атрыманых ведаў, пагледзлі мультыплікацыйныя      фільмы  “Смешарыкі і ПДР” і пазнаёміліся  з дзіцячым прававым сайтам mir.pravo.by