09.08.2023г. Краязнаўчы турнір " Сэрцу мілая старонка!"

Бераставіцкая районная бібліятэка запрасіла юных наведвальнікаў прышкольнага лагера на краязнаўчы турнір "Сэрцу мілая старонка!", прысвечаны Беларусі. Родная зямля – гэта сапраўдны цуд. Яна дае нам духоўныя і фізічныя сілы. Ёсць словы вельмі важныя: мір, зямля, праца, свабода. Ёсць родныя, дарагія словы: мама, тата, бабуля, дзядуля, Радзіма. Што ж азначае слова "Радзіма"? Праходзячы станцыі "Сем цудаў Беларусі", "Знакамітыя людзі", "Незвычная сустрэча", "Мы патрыёты" дзеці ў чарговы раз змаглі пераканацца, што няма даражэй таго месца на свеце, дзе чалавек нарадзіўся і жыве. Шчаслівы той, хто трапятліва ставіцца да гісторыі роднага краю. На дадзеным мерапрыемстве дзеці даведаліся пра славутасці Беларусі, пра тое, чым жыве краіна сёння, а таксама паўдзельнічалі ў цікавых конкурсах і віктарынах.