19 жніўня у філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны рынг “Па старонках любімых кніг”. Рабяты з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, у гульнявой форме адгадвалі, з якога твора той ці іншы герой, па прачытаным урыўкам пазнавалі не толькі твор, але і аўтара. Хацелася б нагадаць усім чытачам аб тым, што кніга робіць наша жыццё ярчэй і багацей, нашы пачуцці - глыбей, думкі - вастрэй. У кнізе можна знайсці адказы на многія пытанні. Добрая кніга - гэта як гутарка зразумным і добрым чалавекам. Чытайце, сябры!