30 жніўня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка" прайшоў літаратурна-музычны вечар "Мне любы край
начамі часта сніцца...", прысвечаны ён быў Дню народнага адзінства.
Бібліятэкар расказала дзецям пра пісьменнікаў-землякоў, якія волей лёсу
апынуліся ў эміграцыі, але працягвалі сумаваць па сваёй Радзіме і пісалі свае
творы менавіта пра яе. Разам пачыталі вершы, паслухалі песні пра нашу родную
Беларусь.