2 верасня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” бібліятэкар правяла да Дня беларускага пісьменства гучныя чытанні “Твае першыя кніжкі”. Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Ён дае выдатную магчымасць паказаць багацце культурнай спадчыны. Дзеці разам з бібліятэкарам паглядзелі фільм пра Францыска Скарыну. Адказвалі на пытанні, гулялі ў гульні, словамі апісвалі нашу Радзіму.