Штогод, у першую нядзелю верасня, у
Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Гэтае свята стала значнай
падзеяй у культурным жыцці нашай краіны. Углядаючыся ў шматвяковую гісторыю, мы
пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя
землякі-асветнікі ў сусветную духоўна-культурную скарбніцу. І мы па праву
ганарымся сваёй культурнай спадчынай і таленавітымі людзьмі.
5 верасня ў раённай бібліятэцы ім. В.М.
Кавалеўскага бібліятэкары арганізавалі і правялі гістарычны экскурс
"Беларускі першадрукар Францыск Скарына", прысвечаны Дню беларускага
пісьменства і друку. У ходзе мерапрыемства нашы чытачы пазнаёміліся з цікавымі
фактамі з жыцця знакамітага беларускага асветніка і першадрукара Францыска
Скарыны, з асаблівасцямі афармлення старадаўніх кніг, даведаліся, што ў мінулым
кніга шанавалася, як сапраўдны скарб, а Біблія Скарыны стала першай друкаванай
кнігай, выдадзенай на старабеларускай мове, паклаўшы пачатак беларускаму
кнігадрукаванню.