У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося свята ўраджаю “ Вітамінаў шмат не бывае” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. У гэты дзень наведвальнікаў бібліятэкі радавалі рознакаляровыя гародніна і садавіна, прыгожыя букеты з пшаніцы і калінавых галінак.Усё гэта хараство можна было ўбачыць на выставе-дэгустацыі “Мы сабралі ўраджай”. Бібліятэкар расказала пра традыцыі беларускага народа пры зборы ўраджаю. Аповед быў насычаны беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, песнямі, жартамі і загадкамі.