10.09.2023г. Вечар –дыялог “І гарбаты паспрабаваць, і кнігі абмеркаваць”

   10 верасня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: вечар – дыялог “І гарбаты паспрабаваць, і кнігі абмеркаваць”. Бібліятэкар правяла экскурс у гісторыю з’яўлення гарбаты , пазнаёміла запрошаных з традыцыямі чаявання. Усе разам успомнілі карысныя ўласцівасці гарбаты,  правілы  заварвання, падзяліліся рэцэптамі чайных напояў. На мерапрыемстве удзельніцы жаночага клуба за кубкам духмянай гарбаты дзяліліся ўражаннямі аб сваіх любімых кнігах. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з навінкамі літаратуры. Удзельніцы сустрэчы прыйшлі да высновы, што трэба сябраваць з кнігай, і жыццё з кожным днём будзе станавіцца больш яркім і цікавым!