У Бераставіцкай раённай бібліяэцы імя В. М. Кавалеўскага акрамя абслугоўвання чытачоў кнігамі бібліятэчныя супрацоўнікі таксама займаюцца складаннем даведнікаў розных накірункаў, выданнем кніжак мясцовых паэтаў і краязнаўцаў. Выдавецкая дзейнасць раённай бібліятэкі займае важнае месца ў краязнаўчай рабоце ўстановы, у даследаванні гісторыі роднага краю, рэкламе бібліятэчнага фонду і паслуг. Уся краязнаўчая работа - гэта ў першую чаргу павага да сябе, да сваёй гісторыі. Друкаваныя выданні аказваюць эфектыўную дапамогу ў інфармацыйна–бібліяграфічным абслугоўванні чытачоў, дапамагаюць у стварэнні станоўчага іміджу бібліятэкі ва ўсіх напрамках дзейнасці, у асвятленні памятных падзей і дат. Традыцыйнае месца сярод выдавецкіх работ краязнаўчага характару займаюць штогадовыя “Краязнаўчы каляндар Бераставіччыны” і штоквартальныя інфармацыйныя бюлетэні “З жыцця бібліятэк”, бібліяграфічны паказальнік “Новая літаратура аб Бераставіцкім краі”. У 2019 годзе у сувязі з 75-гадовым юбілеем раённай бібліятэкі быў выдадзены альбом па гісторыі бібліятэк Бераставіцкага раёна з 1944 года па цяперашні час. У 2020 годзе краязнаўчы фонд папоўніўся альбомам “Героі ваенных часоў Бераставіччыны”, які складаецца з 22-х лістоў. У ім прадстаўлены ўдзельнікі Першай сусветнай (1914-1918) і Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945) – ураджэнцы бераставіцкай зямлі, якія здзейснілі свой подзвіг як на тэрыторыі нашага раёна, так і за яго межамі. У чытальнай зале раённай бібліятэцы можна таксама пазнаёміцца са зборнікамі вершаў Святланы Пракопік, Міколы Барэля, Сяргея Габрусевіча, Васілісы Пазнуховай, краязнаўча-даследчымі работамі Андрэя Втарушына, Валянціны Чыкун, Мікалая Пацэнкі і іншых аўтараў.