15 верасня – ў гэты
дзень раённая бібліятэка парадавала сваіх наведвальнікаў цікавымі выставамі,
магчымасцю пазнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі і працай бібліятэкара. Для
дзяцей наведвальнікаў Бераставіцкага ЦКРАіР супрацоўнікі падрыхтавалі
бібліятэчны дэсант “Зберажэш кнігу – зберажэш дрэва”, падчас якога гасцей
пазнаёмілі з гісторыяй стварэння першых кніг і першых бібліятэк, расказалі аб
святкаванні Дня бібліятэк у нашай краіне. На працягу мерапрыемства дзецям
расказалі аб правілах паводзін у бібліятэцы, правілах абыходжання з кнігамі.
Яны з задавальненнем і захапленнем прынялі ўдзел у віктарынах і адгадванні
загадак пра герояў мастацкіх твораў.