21.09.2023г. Патрыятычны дыялог “Разам мы – Беларусь!”

  21 верасня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшоў патрыятычны дыялог “Разам мы – Беларусь!” Рэспубліка Беларусь захоўвае сваю незалежнасць і суверэнітэт дзякуючы народнаму адзінству і вялізнаму інтэлектуальнаму і творчаму патэнцыялу людзей - таленавітых, кваліфікаваных, шчыра жадаючых прынесці карысць свайму народу. Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці - гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца. Бібліятэкар правяла гульню, на якой дзеці адказвалі на пытанні, тлумачылі значэнне прыказак пра Радзіму. Вучні прыляплялі “далоні” на плакат Беларусі з пажаданнямі для нашай краіны.