“Дарогамі дабрыні” – пад такой назвай прайшла гульня- экскурсія на
пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Люстэрка”. Мэтай мерапрыемства было пашырыць
веды школьнікаў пра ветлівыя і добрыя словы, ўчынкі. Навучыць іх прымяняць ў
жыццёвых сітуацыях, выхоўваць узаемапавагу, ветлівасць і культуру паводзін.
Дзеці працавалі ў камандах і адказвалі на пытанні віктарын, шукалі на картках
адпаведныя словы і складалі вядомыя ім прыказкі, ўспаміналі правілы этыкета і
добрых паводзін у вядомых казках. У канцы сустрэчы дзеці замацавалі такое
паняцце як “ветлівыя словы” і “добрыя паводзіны”.