Для юных наведвальнікаў Бераставіцкай раённай бібліятэкі
імя В. М. Кавалеўскага была прапанавана для прагляду краязнаўчая электронная
прэзентацыя “Гістарычныя асобы ў назвах вуліц Бераставіцкага раёна”,
прысвечаная вядомым людзям, якія ўсімі сваімі сіламі змагаліся супраць фашызму,
абараняючы сваю родную зямлю. Вялікая Айчынная вайна за чатыры гады адабрала
жыццё ў мільёнаў нашых суайчыннікаў і пакінула ў вечнасці імёны тысяч герояў.
Памяць аб іх жыве не толькі ў сэрцах удзячных нашчадкаў, але і ў назвах гарадоў,
мястэчак і іх вуліц. Вялікая Бераставіца не выключэнне. У электроннай
прэзентацыі прадстаўлены героі Вялікай
Айчыннай вайны, военачальнікі, арганізатары і кіраўнікі антыфашысцкіх
падпольных і партызанскіх рухаў, якія ўвекавечаны ў бераставіцкай тапаніміцы. Гэта
ўсім вядомыя Геронцій Цітаішвілі, Канстанцін Заслонаў, Мікалай Гастэла, Іван
Міхайлін, Аляксандр Матросаў, Іван Жыжаль, Вольга Соламава і сям’я Цівунчыкаў-Арловых.