У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для
навучэнцаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы было арганізавана святочнае
віншаванне “Мама – жыцця майго пачатак!”. У пачатку
мерапрыемства бібліятэкар прапанавала сваім чытачам расказаць пра сваіх мам і
напісаць ім добрыя пажаданні. Затым распавяла ім гісторыю ўзнікнення і развіцця
гэтага свята, прытчу аб маці. Была падрыхтавана цікавая, жартоўна- забаўляльная праграма ў якую ўвайшлі конкурсы «Ласкавае слова для
мамы», “Звары кашу”, “Арыгінальнае віншаванне". Усім спадабаўся конкурс “Якая
гэта страва”, дзе пералічваліся інгрэдыенты рэцэптаў і трэба было адгадаць якая гэта страва. Пад час сустрэчы гучалі самыя добрыя, ласкавыя словы пра
нашых мам, дзеці чыталі вершы, якія праслаўляюць самых любімых на зямлі жанчын
— нашых маці. На прыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі віншавальныя
паштоўкі для сваіх мам.