Мама, мамачка, матуля... Гэта тая, хто першай узгадвае пра нараджэнне новага жыцця,хто сустракае сваё дзіця пры яго з'яўленні на свет. Песціць, калыхае і ахвяруе яму ўсім. Самае першае слова дзіцяці і самае дарагое. Што можа дзіця даць узамен?Чым аддзякаваць? Сваю любоў! І тое, што здолее зрабіць сваімі рукамі. Таму, да Дня маці юныя чытачы філіяла ” Старадварэцкая сельская бібліятэка” , вучні малодшых класаў, намалявалі сваіх мам. Бібліятэкар філіяла на конкурсе малюнкаў "Маёй роднай матулі" разам з дзецьмі і класным кіраўніком мясцовай школы вызначылі лепшыя работы. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.