28 кастрычніка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Любы край у творчасці паэтаў”. Дзеці разам з бібліятэкарам чыталі ўслых вершы беларускіх паэтаў . Пасля прачытання дзяліліся паміж сабой уражаннямі, ўсе разам абмеркавалі і падвялі вынікі, вызначылі пераможцаў. Любоў да роднага краю, да Бацькаўшчыны, яе гісторыі, народных традыцый – гэта адно з самых чыстых і моцных пачуццяў, якія на працягу ўсяго жыцця з’яўляюцца спадарожнікамі чалавека.