Бераставіцкі край, дзе
жылі выдатныя людзі, дзе ёсць
гістарычныя і культурныя традыцыі і архітэктурная спадчына, якія мы стараемся захаваць. Усё
гэта зацікавіла вучняў Краснасельскай школы і яны завіталі ў раённую бібліятэку
імя В.М. Кавалеўскага, дзе для іх прайшла экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках”. Бібліятэкар
расказала дзецям пра экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая
адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя і пазнаёміла з
партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, якія праславілі наш край.