2 лістапада ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная
сельская бібліятэка» у рамках абласнога агульнаадукацыйнага праекта «Пра што не
паведаміў падручнік» прайшло адкрытае пасяджэнне аматарскага аб'яднання
«Чамучкі» - пазнавальная праграма «Дзень прывітання». Добры дзень! - вітаем мы
адзін аднаго. Ці задумваўся хто-небудзь з нас, якой сілай валодае гэтае слова,
адкуль пайшла традыцыя вітацца, і як яна змянялася за шматвяковую гісторыю
чалавецтва? Менавіта пра гэта і аб розных відах прывітанняў,
прынятых у нас і ў іншых краінах свету, ўдзельнікі ў займальнай гульнявой форме
пазнаёміліся падчас мерапрыемства.