16 лістапада да Міжнароднага
дня адмовы ад курэння ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская
сельская бібліятэка” бібліятэкар правяла прафілактычны дыялог
“Курэнне- смерць, а тытунь – яд”, на якім прысутнічалі вучні 5 і 7 класаў.
Бібліятэкар пачала дыялог са слоў “Кропля нікаціну -забівае каня”. Бібліятэкар з
дзецьмі абмеркавалі тэму нікацінавай залежнасці, разважалі, як
пазбавіцца ад курэння, як падтрымліваць чалавека, які кідае курыць. У канцы
сустрэчы бібліятэкар пажадала дзецям весці заўсёды здаровы лад жыцця, і
не паддавацца на “спакусы часу”.