22.11.2023г. Літаратурны дыліжанс “Самы вяселы пісьменнік на свеце”

Адказ на пытанне : хто самы вяселы пісьменнік? – дзеці далі адразу. Канешне ж, гэта аўтар “Мишкиной каши», «Незнайки», «Живой шляпы» і іншых любімых твораў – Мікалай Носаў. Літаратурны дыліжанс “Самы вяселы пісьменнік на свеце” сабраў юных чытачоў у філіяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка”. З задавальненнем дзеці пагрузіліся ў свет гумарыстычных апавяданняў.