22.11.2023г. Гутарка- перасцярога "Тытунёвы туман падману"

  22 лістапада ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла гутарка- перасцярога "Тытунёвы туман падману" да Міжнароднага Дня адмовы ад курэння. Вучні даведаліся аб шкодным ўздзеянні тытуню на арганізм чалавека. Зрабілі імправізаваную папяросу і кожны для сябе прыдумаў, як знішчыць яе і пры гэтым выкінуць ў смецце.Школьнікам вельмі спадабалася такая незвычайная форма правядзення мерапрыемства, дзе ўсё былі задзейнічаны, дзяліліся сваімі думкамі... Дзеці для сябе зрабілі вынік і дружна сказалі: "Курэнне - зло! Курыць ужо не модна!".