23 лістапада філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” запрасіў дзяцей і падлеткаў на
бібліяграфічны агляд перыядычных выданняў. Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і
дзяўчынак з цікавымі часопісамі, якія ёсць у бібліятэцы. Тут можна пачытаць
навукова-папулярныя, пазнавальныя выданні. Асаблівую цікавасць у дзяцей
выклікалі часопісы "Том и Джери" і "Мишутка" .