24 лістапада ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для вучняў 6 “а” класа
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла літаратурна-прававая гульня “Краіна
ЗаконіЯ”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны правоў дзіцяці. Удзельнікам
мерапрыемства расказалі аб правах, абавязках і адказнасці непаўналетніх, бібліятэкар
адзначыла, што самыя галоўныя дакументы ў свеце, дзе зацвярджаюцца правы дзіцяці – гэта Дэкларацыя аб правах дзіцяці і Канвенцыя
аб правах дзіцяці. Вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у гульнях “Імёны”, “Я маю
права”, “Правы літаратурных герояў” і іншых. Напрыканцы мерапрыемства дзеці расказалі
пра свае жаданні, прадоўжыўшы фразу “Я хачу мець права…”.