24.11.2023г. Экалагічная віктарына “Загадкі прыроды”

24 лістапада, на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, бібліятэкар раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правяла экалагічную віктарыну “Загадкі прыроды”. Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца бліжэй з цікавымі кнігамі па экалогіі – пра жывёл і расліны, пра насякомых і дыназаўраў і многае іншае. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарынах “Чамучка”, “Экалагічныя задачы”, конкурсах “Характар братоў меншых”, “Прыродныя з’явы”, “У свеце раслін” і іншых. Удзельнікі не толькі паспяхова спраўляліся з заданнямі, але і адкрылі шмат новага і цікавага пра прыроду. У завяршэнне мерапрыемства дзеці падзяліліся сваімі ідэямі і думкамі аб тым, як захаваць і палепшыць навакольны свет.