На адкрыты
дыялог былі запрошаны вучні 10 класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы з
класным кіраўніком Сізовай Юліяй Георгіеўнай, доктар-эпідэміёлаг Бераставіцкай
раённай бальніцы Лішык Вольга Міхайлаўна і старшы оперупаўнаважаны групы па
наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Бераставіцкага РАУС старшы
лейтэнант міліцыі Панкевіч Ягор Віктаравіч. У працэсе дыялогу ішла гутарка пра
захворванне СНІД-сіндроме набытага імунадэфіцыту, пра спосабы перадачы ВІЧ-іфекцыі,
аб працягласці жыцця хворых, аб сімптомах ВІЧ-інфекцыі і СНІД. Маладым
людзям нагадалі аб неабходнасці выканання мер індывідуальнай прафілактыкі і
раздалі памяткі, якія змяшчаюць інфармацыю аб шляхах заражэння ВІЧ і метадах
абароны. На пастаўленыя пытанні пра хваробу ўдзельнікі атрымалі вычарпальныя
адказы, а так жа змаглі агучыць свае погляды на праблему СНІДу і ВІЧ-інфекцыі.
Удзельнікі акцыі знаёміліся з буклетамі і
памяткамі (" Прафілактыка ВІЧ – інфекцыі», «Не дай шансу! СНІД», «Асцярожна!!! СНІД"). Кожны ўдзельнік акцыі ў знак
салідарнасці прымацаваў сімвал барацьбы са СНІДам – чырвоную стужачку да
інфармацыйнага стэнда.
На выставе прадстаўлена літаратура, якая дапамагае
чытачу атрымаць адказы на пытанні: што такое ВІЧ-інфекцыя і СНІД, чым яны
адрозніваюцца, як развіваюцца гэтыя захворванні, што можа зрабіць кожны
чалавек, каб прадухіліць распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі. Тут жа прадстаўлена
літаратура пра здаровы лад жыцця.