"Возьмемся за руки, друзья!" — пад такой назвай у
Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшло чарговае
пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму
дню інвалідаў. Супрацоўнік бібліятэкі цёплымі словамі павіншавала
гасцей са святам і пажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту, цяпла і спачування,
ўсяго самага найлепшага. Імпрэзу прадоўжыла гульнявая праграма, падчас якой
маладыя людзі ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны,
разгадвалі крыжаванку, адгадвалі загадкі, чыталі вершы і спявалі песні,
прысвечаныя дабраце і міласэрнасці. У канцы сустрэчы кожны з прысутных атрымаў
невялікія падарункі, якія бібліятэкары падрыхтавалі для іх.





