7
снежня ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла гадзіна
памяці, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынства генацыду. Мэта гэтага мерапрыемства – увекавечванне памяці ахвяр генацыду і
распаўсюджванне дакладнай інфармацыі па пытаннях генацыду беларускага народа. Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі прадастаўлены факты і
лічбы пра людзей, пацярпелых і загінуўшых у нямецкіх канцлагерах, бібліятэкар
падкрэсліла, што нямецка-фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі праводзілася
планамерная палітыка знішчэння мірнага насельніцтва шляхам масавых забойстваў,
стварэння невыносных умоў жыцця. Па плане “Ост” прадугледжвалася знішчыць або
выселіць на ўсход 75% насельніцтва, астатнія падлягалі анямечванню і
выкарыстанню ў якасці сельскагаспадарчых рабоў. Удзельнікі мерапрыемства
пазнаёміліся з тэматычнай выставай літаратуры “Генацыд. Памятаць усё. Памятаць
усіх”, дзе прадстаўлены кнігі, якія распавядаюць пра генацыд беларускага
народа і пра подзвіг савецкага народа ў барацьбе з фашызмам. У канцы
мерапрыемства, усе прыйшлі да высновы, што мы не павінны дапусціць таго, каб
паўтарыліся памылкі мінулага і каб гісторыя нашага народа была скажоная і
зганьбаваная.