Сёння Бераставіцкую раённую бібліятэку наведалі вучні сярэдняй школы №33 горада Гродна. Знаёмства з бібліятэкай пачалося з экспазіцыі, прысвечанай знакамітаму вучонаму-манголаведу, ураджэнцу Вялікай Бераставіцы Осіпу Міхайлавічу Кавалеўскаму. Дзеці паглядзелі партрэтную галерэю знакамітых землякоў, якія сталі выдатнымі вучонымі, паэтамі, ваеннаначальнікамі. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з выставай фатаграфій “Фотаімгненні для нашчадкаў”, дзе адлюстраваны помнікі архітэктуры, старажытныя вуліцы і побыт бераставічан на працягу ХХ ст. Гасцям паказалі памяшканне бібліятэкі, расказалі пра тое, дзе і як захоўваюцца кнігі. Дзеці паглядзелі разнастайныя экспазіцыі, на якіх прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні.. Экскурсія вельмі спадабалася і дзецям,і настаўнікам. Аб гэтым сведчыць падзяка, якую ўручылі бібліятэкарам настаўнікі на прыканцы сустрэчы, а таксама заставілі прыемныя пажаданні ў Кнізе водгукаў.