21 снежня бібліятэкар філіяла "Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка" прыняла актыўны ўдзел у
інфармацыйна-адукацыйным праекце "ШАГ" (Школа Актыўнага
Грамадзяніна), дзе пазнаёміла прысутных, а гэта вучні старэйшых класаў, з
работай бібліятэкі ў сучасных умовах. Пазнаёміла з цікавымі, незвычайнымі кнігамі, зрабіла іх агляд. Адзначыла, што важная роля ў рабоце бібліятэкі
надаецца масавай рабоце з чытачамі.
Паказала фотаздымкі з розных мерапрыемстваў, чым выклікала цікавасць вучняў. Кожны
стараўся знайсці на іх сябе і сваіх сяброў, паколькі ўсе яны з'яўляюцца
чытачамі і актыўнымі ўдзельнікамі ў
рабоце бібліятэкі. У завяршэнні сустрэчы бібліятэкар з задавальненнем адказала
на ўсе пытанні, якія хвалявалі вучняў.