Пры ўваходзе ў бібліятэку чытачы кожны раз натыкаюцца на загадкавыя шафы. І
вось нарэшце прыйшла чарга пазнаеміцца з
гэтымі сховішчамі інфармацыі. Школьнікі не толькі атрымалі агульнае ўяўленне аб каталогах і картатэках,
у тым ліку электронных. Бібліятэкар пры дапамозе практычных заданняў навучыла знаходзіць
патрэбную кнігу ў каталозе і на паліцы, шукаць матэрыялы па тэме, паказала
“азы” складання бібліяграфічных спісаў.