13студзеня ў
філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" адбылося
пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Кватараначка" пасядзелкі за
круглым сталом "Добра нам побач з дзядуляй і бабуляй". Бібліятэкар
нагадала прысутным гісторыю, традыцыі і звычаі свята Раства. Падчас
мерапрыемства гадалі, спявалі калядныя песні, пераапраналіся ў касцюмы казы,
цыганкі, мядзведзя, абыгралі абрад калядавання. Пасядзелкі прайшлі весела.