У рамках акцыі
“Ад усёй душы” у раённаю бібліятэку імя В.М.Кавалеўскага былі запрошаны людзі сталага ўзросту на вячоркі.
Вячоркі – гэта адпачынак, весялосьць, дзе загадваюць загадкі, гуляюць ў розныя
гульні. Вось і ў бібліятэцы забыліся на час аб усіх клопатах і павесяліліся ад
душы! Бібліятэкар расказала аб традыцыях сустрэчы Раства Хрыстова і святкаванні
дванаццаці наступных дзён – Каляд. Госці бібліятэкі падзяліліся сямейнымі
рэцэптамі посных страў на калядную куццю, распавядалі пра калядаванне і варожбы,
дзяліліся народнымі абрадамі і звычаямі, якія яны ведаюць, прымалі актыўны
ўдзел у конкурсах, чыталі вершы пра Каляды і спявалі калядныя песні. Вячоркі
прайшлі ў атмасферы ўсеагульнай весялосці, дабрыні і цяпла.