У раённай бібліятэцы імя
В.М.Кавалеўскага прайшло мерапрыемства, прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння
вядомага савецкага дзіцячага пісьменніка Аркадзя Гайдара. Цяжка ўявіць сабе
дзіцячую літаратуру без твораў гэтага выдатнага пісьменніка, з-пад пяра якога
выйшлі любімыя многімі пакаленнямі дзетак персанажы. У сваіх кнігах Гайдар
распавядае пра вечныя жыццёвыя каштоўнасці, дабрыню, абавязак, сумленнасць,
высакароднасць, вучыць любіць і абараняць Радзіму. Бібліятэкар расказала дзецям
пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, правяла агляд выставы “Истинный знаток
ребячьих душ – Аркадий Гайдар”, на якой былі прадстаўлены ўжо знаёмыя і любімыя
юным чытачам кнігі «Цімур і яго каманда», «Чук і Гек» і іншыя. У ходзе сустрэчы
дзеці адказалі на пытанні віктарыны, дзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных
кнігах Гайдара.