23.01.24 г. Акцыя “Ваш голос — право на будущее”

 Адзіны дзень галасавання ў Беларусі адбудзецца 25 лютага 2024 года, выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Бібліёграфам Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага была праведзена акцыя па павышэнню прававой культуры насельніцтва “Ваш голос — право на будущее”.З інфармацыйных буклетаў наведвальнікі бібліятэкі маглі знайсці адказы на многія пытанні, якія іх цікавяць: што такое мясцовыя Саветы дэпутатаў, хто можа балатавацца ў дэпутаты, якія рашэнні прымае мясцовы дэпутат і інш. Прысутным была прадстаўлена таксама розная адрасна-фактаграфічная інфармацыя: звесткі аб месцазнаходжанні і нумарах тэлефонаў участковых выбарчых камісій па выбарах, рэжым працы Бераставіцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў і інш.