26.01.2024г. Урок-хроніка “Застаўся вечны след вайны”(да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста)

  Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста правяла ўрок-хроніку “Застаўся вечны след вайны” для дзяцей мясцовай школы. Бібліятэкар расказала, што сустрэча прысвечана памяці ахвяр нацызму і героям Супраціўлення. Патлумачыла, чаму менавіта 27 студзеня штогод адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. З заміраннем сэрца дзеці слухалі аповед пра лагеры смерці, пра масавае знішчэнне людзей. Гісторыя Халакосту з’яўляецца страшным прыкладам  бесчалавечнасці вайны.