26 студзеня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка" прайшоў час патрыятызму "Чорны попел вайны.
Попел Халакосту", да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту (у рамках
дзяржпраекта "Генацыд беларускага народа") У ім прынялі актыўны ўдзел
вучні старэйшых класаў і пагранічнікі заставы "Сямёнаўка".
Бібліятэкар пазнаёміла з выставай, што дапаўняла мерапрыемства. Вядучыя расказалі
што такое Халакост, прайшліся па ўспамінам сведкаў таго жудаснага часу, што
забраў жыццё мільёнаў нічым не павінных людзей. Вучні прачыталі вершы
савецкага паэта Мусы Джаліля, які сам перажыў жахі нямецкіх канцэнтрацыйных
лагераў. Цікавымі і пазнавальнымі былі
звесткі пра два гродзенскія ГЕТТА з кнігі Б.Ерузаліма "Боль памяці".
Моладзь дзялілася сваімі думкамі на тэму Халакосту. Ушанавалі памяць ахвяр
хвілінай маўчання... І як вынік: трэба ўсім разам шанаваць мір на зямлі!