У 2024 годзе будзе
адзначацца 80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў. 2 лютага ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская
сельская бібліятэка” бібліятэкар правяла экспедыцыю-пошук “Альбом памяці” у
якім прынялі ўдзел члены аматарскага аб’яднання “Буслік”. Бібліятэкар
распавяла дзецям пра Максіма Варанецкага,
пра тое, што ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945гг. у
Вялікіх Эйсмантах загінулі 76
чалавек, не вярнуліся з фронту 68 чалавек. Дзеці даведаліся, што ў 1968г.
у вёсцы Ярмолічы і 1969г. у вёсцы Рымуцеўцы былі ўстаноўлены помнікі ў гонар зямлякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную
вайну. У канцы сустрэчы бібліятэкар пажадала вучням памятаць
і шанаваць падзеі таго часу.