Да юбілея беларускага пісьменніка Аркадзя Куляшова ў філіяле
"Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла
гадзіна-партрэт "Край беларускі мне дарагі і блізкі". На ёй
прысутнічалі вучні 6-8 класаў. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства
з біяграфіяй Аркадзя Куляшова і яго творчым шляхам. Вучні гучна прачыталі некалькі вядомых яго вершаў і разам
іх абмеркавалі.