09.02.2024г. Інформ-дасье “Мы за якасць”

  У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” да Года якасці для дзяцей мясцовай школы было праведзяна інформ-дасье “Мы за якасць”.Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адпаведна якому 2024 год аб’яўлены ў краіне Годам якасці. Прапанавала агляд літаратуры, якая знаёміць з самымі значнымі і паспяховымі беларускімі прадпрыемствамі. Бібліятэкар нагадала вучням, што якасная вучоба, добрыя паводзіны і актыўны ўдзел у жыцці школы і вёскі- гэта таксама ўклад у дабрабыт нашай краіны і асабіста кожнага з нас.