17 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская
бібліятэка” прайшла ярмарка рэцэптаў “Народны доктар”. Зіма – гэта цудоўная
пара года не толькі для дзяцей, але і для і дарослых, калі можна цікава
правесці час не толькі ў сям’і, але і ў бібліятэцы. Падчас мерапрыемства кожны
мог знайсці мноства народных рэцэптаў - дзівоснай калекцыі народнай мудрасці, сабранай
па крупінках на працягу многіх стагоддзяў, для прафілактыкі і лячэння вялікай
колькасці хвароб унутраных органаў, а таксама рэцэпты народнай медыцыны па
догляду за сваім целам і скурай.