17 лютага ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка" прайшло
чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Пагаворым па шчырасці".
Час карысных парад "Кнігі - лепшыя сябры маёй душы" паклікаў яго ўдзельнікаў, каб з
карысцю пабавіць вольны час. Паколькі ўсе
прысутнічыя з'яўляюцца актыўнымі
чытачамі бібліятэкі, паразмаўляць было аб чым: абмяркоўвалі прачытаныя кнігі,
раілі што цікавага пачытаць... Бібліятэкар расказала пра новыя паступленні
літаратуры, параіла пачытаць кожнаму па густу. За кубачкам гарбаты прыпомнілі,
якія кнігі чыталі ў дзяцінстве і ў маладосці, як бераглі і цанілі кожную кніжку,
як настаўнікі прывівалі дзецям любоў да чытання і гэта любоў ідзе побач па
жыцці. Кніга - лепшы лекар для душы!