22.02.2023г. Урок інфармацыі "Асцярожным будзь з агнём - вечарам, раніцай і днём! "

  22 лютага ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «ЗНАЙКА». Урок інфармацыі "Асцярожным будзь з агнём - вечарам, раніцай і днём! " запрасіў сваіх маленькіх удзельнікаў, каб нагадаць правілы  пажарнай бяспекі.Дзеці адгадвалі загадкі на гэтую тэму, расказалі некалькі выпадкаў са свайго жыцця, падзяліліся сваімі ведамі... Бібліятэкар разам з вучнямі разбіраліся, як правільна карыстацца "вогнетушыцелем" і "супрацьпажарнай тканінай".Даведаліся, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны пажарны і хто жадае ў будучым ім стаць. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з літаратурай на дадзеную тэму.