Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у
філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" адзначылі
святочным мерапрыемствам. Конкурс малюнкаў "Абаронца вачыма дзяцей" сабраў
вучняў 3 і 4 класаў каб размаляваць прыгожа малюнкі на ваенную тэматыку. Дружна
ўключыліся ўдзельнікі ў размалёўванне, прыклаўшы пры гэтым фантазію, творчасць
і старанне.Бібліятэкар
пры гэтым расказвала вучням пра само свята: калі яно ўзнікла, калі змяніла сваю
назву і хто галоўныя героі гэтага свята. Пазнаёміла з літаратурай на выставе
пра нашу беларускую армію і паказала яе на фотаздымках...