23.02.2024г. Тэматычная гадзіна “Намі Радзіма ганарыцца”

  Да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы тэматычную гадзіну “Намі Радзіма ганарыцца”. Дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята сапраўдных мужчын. Вучні засвоілі, што берагчы Радзіму - абавязак кожнага грамадзяніна. Стаяць на варце Радзімы-абавязак кожнага мужчыны.