З мэтай
вывучэння роднага краю, любові да Радзімы, а таксама развіцця пазнавальнай
цікавасці да краязнаўства Бераставіцкай раённай бібліятэкай імя В.М.
Кавалеўскага для ўдзельнікаў клуба "Пошук" была праведзена
гульня-падарожжа "Я люблю Бераставіцу". У гульнявой форме дзеці адказвалі на пытанні аб нашай роднай
Бераставіцы, пазнавалі шмат новага і цікавага. У завяршэнні гульні ўдзельнікі
зрабілі выснову, што краязнаўства з'яўляецца адной з найважнейшых крыніц
пашырэння ведаў аб родным краі, выхавання любові да яго, фарміраванні
грамадзянскасці.