28.02.2024г. Час добрых традыцый “Зіму праважаем. Вясну заклікаем”

  У філіяле “Масалянская інтэграваня сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджанне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Сябры сабраліся на час добрых традыцый ”Зіму праважаем. Вясну заклікаем”. Бібліятэкар узгадала прыкметы, якія датычацца Масленіцы: - Масленічнае свята больш звязана з культам прыроды. Продкі верылі, што сваімі дзеяннямі- гучнымі спевамі, гуляннем, весялосцю- праганяюць зіму і сустракаюць вясну. Напрыклад, чым больш людзей збярэцца на свята, тым багацейшым будзе год.