У першы дзень вясны, у філіяле "Пархімаўская
інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў літаратурны гід "Загадкавая
планета Уладзіміра Мазго", прымеркаваная
да 65-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з біяграфіяй аўтара і яго
творчасцю, якая напоўнена дабром і прыгажосцю роднай прыроды.