01.03.2024г. Гутарка «Наркотыкі + ты = разбітыя мары»

1 сакавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла гутарка «Наркотыкі + ты = разбітыя мары». Чалавек, які ўжывае псіхаактыўныя рэчывы, становіцца наркаманам. Ён пачынае хлусіць сабе і іншым, красці рэчы з дому і ў чужых, становіцца неабавязковым і гультаем. У наркамана заўсёды сумныя пачуцці: сорам, віна, крыўда і злосць. Падчас размовы, бібліятэкар паспрабавала ўключыць падлеткаў у праблему наркаманіі. Пазнаёміла з артыкуламі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і звярнула ўвагу ўдзельнікаў на пакаранне, якое прадугледжана за спажыванне і незаконны абарот наркатычных сродкаў і курыльных сумесей .





 

Страниц (31)1234567891011 Вперёд