Чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка
дабра”, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага, было прысвечана
Міжнароднаму жаночаму дню — 8 сакавіка. Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала для
маладых людзей насычаную праграму, якая ўключала ў сябе і конкурсы на эрудыцыю,
і творчыя заданні, і нават спаборніцтва сярод юнакоў па ўменню гаварыць
дзяўчатам кампліменты. Вакальныя нумары, гумарыстычныя сцэнкі, конкурсы, загадкі
падарылі ўсім прысутным шмат прыемных і пазітыўных эмоцый. Усе ўдзельнікі
святочнага мерапрыемства атрымалі зарад цудоўнага вясновага настрою.