6 сакавіка ў філіяле
“Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” напярэдадні жаночага свята
бібліятэкар правяла для вучняў 3 і 4 класаў гадзіну дабрыні “З любоўю да
жанчын”. Бібліятэкар паведаміла вучням пра гісторыю ўзнікнення свята, што з
1977 года Арганізацыя Аб’яднаных Нацый аб’явіла 8 сакавіка днём барацьбы за
жаночыя правы і зрабіла яго выхадным. Бібліятэкар прапанавала вучням прыняць
удзел у гульні “Святочная пераклічка”, правяла конкурс “Ласкавае слова” і
“Дзякуй”. На прыканцы сустрэчы бібліятэкар павіншавала ўсіх дзяўчынак са
святам!